У Іўеўскім раёне 13-гадовая дзяўчынка пераехала трактарам свайго дзеда
11- 13.10.2025, 19:13
- 13,788
Унучка замест запальвання завяла рухавік.
У Іўеўскім раёне ўвечары 12 кастрычніка 65-гадовы мужчына вырашыў запраўіць свой трактар. Усё скончылася трагічна.
Каб праверыць узровень паліва, мужчына папрасіў 13-гадовую ўнучку ўключыць запальванне. Дзяўчынка памылкова завяла рухавік, і трактар паехаў наперад. Спыніць яго падлетак не змагла з-за нявопытнасці.
У выніку дзед, спрабуючы дапамагчы дзіцяці, трапіў пад кола і загінуў.
Следчыя пачалі праверку. Яны ўсталёўваюць усе абставіны здарэння.
