Славенія выдзеліла грошы на куплю амерыканскай зброі для Украіны
- 13.10.2025, 19:38
- 1,478
Суму Любляна засакрэціла.
Славенія далучаецца да ініцыятывы PURL, у межах якой краіны НАТА выдзяляюць грошы на набыццё амерыканскай зброі для дапамогі Украіне.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі з генсекам НАТА Маркам Рютэ заявіў прэм'ер Славеніі Роберт Голоб.
«Я не магу раскрыць суму, бо яна засакрэчаная. І ў мяне цяпер няма паўнамоцтваў рассакрэціць яе, але яна прадугледжаная ў бюджэце Міністэрства абароны на 2025 год, таму гэта не з'яўляецца дадатковымі выдаткамі», — распавёў кіраўнік словенскага ўрада.
Ён адзначыў, што такі пакет дапамогі сканцэнтраваны толькі на абарончай зброі. У прыватнасці, гаворка пра супрацьпаветраную абарону для абароны украінскіх энергааб'ектаў ад расійскіх атак.
Голоб звярнуў увагу, што Славенія прадастаўляе Украіне абарончае ўзбраенне ўжо даволі даўно.