7 снежня 2025, Нядзеля, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне — новы консул Польшчы

1
У Гродне — новы консул Польшчы
Гжэгож Стыкоўскі

Што пра яго вядома.

Гжэгож Стыкоўскі кіруе Генеральным кансульствам Польшчы ў Гродне ўжо некалькі месяцаў, але ніякай публічнай інфармацыі пра яго прызначэнне не было, звярнула ўвагу выданне Hrodna.life.

У маі 2025 на сайце кансульства генеральным консулам у Гродне яшчэ быў пазначаны Анджэй Рачкоўскі. 21 жніўня ўжо было размешчана прозвішча Гжэгожа Стыкоўскага.

Папярэдняе месца працы Стыкоўскага — кансульскі аддзел пасольства Польшчы ў Астане (Казахстан). Там ён працаваў як мінімум да красавіка 2025 года, а ў 2024 годзе нейкі час быў часовым павераным, то бок кіраваў працай усяго пасольства. На мяжы 2000-х — 2010-х працаваў у кансульстве ў Львове (Украіна).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках