7 снежня 2025, Нядзеля, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЗША, Егіпта, Катара і Турцыі падпісалі мірнае пагадненне па Газе

Лідары ЗША, Егіпта, Катара і Турцыі падпісалі мірнае пагадненне па Газе

Падрабязнасці.

Прэзідэнты ЗША, Егіпта і Турцыі Дональд Трамп, Абдэль-Фаттах ас-Сісі і Рэджэп Таіп Эрдаган, а таксама эмір Катара Тамім ібн Хамад Аль Тані падпісалі пагадненне аб спыненні вайны ў сектары Газы як пасрэднікі паміж Ізраілем і ХАМАС, як вынікае з трансляцыі Fox з мірнага саміту ў Шарм-эш-Шэйху.

Паводле Трампа, у дакуменце падрабязна выкладзена «мноства правілаў, палажэнняў і іншых аспектаў», што датычацца ўрэгулявання.

«Знакавы прарыў, які мы святкуем сёння ўвечары, — гэта больш, чым проста канец вайны ў Газе, — з Божай дапамогай гэта будзе новы пачатак для ўсяго Блізкага Усходу», — сказаў Трамп (цытата паводле Reuters).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках