Трамп амаль 30 секундаў ціснуў руку Макрону на мірным саміце ў Егіпце
14- 13.10.2025, 20:41
- 6,670
Відэафакт.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп доўга не адпускаў руку французскага калегі Эманюэля Макрона падчас фатаграфавання на адкрыцці мірнага саміту ў Егіпце з нагоды заканчэння ваенных дзеянняў у Газе.
Паціск рукі Трампа і Макрона працягваўся больш за 20 секундаў. Прэзідэнт ЗША ўзяў французскага калегу за руку і доўга не адпускаў, увесь гэты час лідары пра нешта перагаворваліся. Затым Макрон сышоў са сцэны з усмешкай.
У лютым 2025-га на сустрэчы Трампа і Макрона на руцэ амерыканскага лідара журналісты заўважылі гематому. Пазней у Белым доме паведамілі, што ў Трампа з’явіўся сіняк з-за частых паціскаў рук.
Трамп быў вядомы сваімі моцнымі і доўгімі паціскамі рук падчас сустрэч з палітыкамі іншых краін яшчэ ў свой першы прэзідэнцкі тэрмін. У прыватнасці, на сустрэчы з Макронам у ліпені 2017-га года амерыканскі прэзідэнт ціснуў калегу руку каля 30 секундаў.