У Мінску знік 13-гадовы школьнік
3- 13.10.2025, 21:47
- 8,550
Падлетак пасля школы пайшоў у невядомым кірунку.
У Мінску разыскваецца 13-гадовы Корзан Андрэй Аляксандравіч, які пасля школы пайшоў у невядомым кірунку і не вярнуўся. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Падлетак 13 кастрычніка пасля школы пайшоў у невядомым кірунку, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядома. Сродкаў сувязі пры сабе ў яго няма.
Прыкметы школьніка: на выгляд 13–14 гадоў, рост 155–160 см, хударлявы, валасы каштанавыя, кароткая стрыжка.
Быў апрануты: цёмна-сіняя куртка з капюшонам, штаны цёмна-шэрыя ў клетку, цёмна-шэрыя паўбоцікі.
Калі вам вядома месцазнаходжанне хлопчыка, просьба паведаміць па тэлефонах:
8029−598−35−41;
8017−239−63−39;
102.
