У Гродне бусел не выпускаў людзей з амбулаторыі
2- 4,250
Птушка нешта «клёкатала» на сваёй мове.
З незвычайнымі паводзінамі птушкі сутыкнуліся наведвальнікі дзіцячай амбулаторыі ў квартале новых дамоў у раёне вуліцы Лідскай у Гродне. Бусел прыйшоў проста пад уваход установы.
Птушка нешта «клёкатала» на сваёй мове. Ды ўвогуле выгляд у бусла быў даволі пагрозлівы.
«Наведвальнікі з-за гэтага баяліся выйсці на вуліцу. Даўлося адчыніць запасны выхад», — паведаміла чытачка Newgrodno.by.
Сітуацыя трапіла на відэа. Чым усё скончылася, пакуль невядома. Спадзяёмся, што ні людзі, ні птушка не пацярпелі.
Магчыма, бусел наогул прыйшоў да людзей па дапамогу або ежу. Звычайна гэтыя птушкі ў кастрычніку ўжо ляцяць на поўдзень, аднак менавіта гэты бусел чамусьці застаўся ў Гродне. Магчыма, гэта тая самая птушка, якую раней неаднаразова бачылі ў розных раёнах горада. Яна гуляла сама па сабе, але людзей блізка не падпускала.