Трамп назваў Пашыняна суайчыннікам Аліева
12- 14.10.2025, 8:38
- 4,124
А прэм'ера Канады «прэзідэнтам».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас «саміта міру» ў Шарм-эль-Шэйху двойчы дапусціў кур'ёзныя агаворкі: назваў прэм'ер-міністра Канады Марка Карні «прэзідэнтам» і прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна — «суайчыннікам» прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.
Пра гэта паведамляе Daily Beast.
Пасля падпісання дэкларацый Трамп падзякаваў усім прысутным лідарам, аднак, не знайшоўшы ў спісе прэм'ер-міністра Канады Марка Карні, на імгненне растэрыўся. Калі ж узгадаў яго, амерыканскі прэзідэнт агаварыўся, назваўшы Карні «прэзідэнтам Канады».
Прэм'ер адрэагаваў з гумарам і, падышоўшы да Трампа, пажартаваў: «Дзякуй, што павысілі мяне да прэзідэнта». Трамп адказаў у тым жа тоне: «Прынамсі я не назваў вас губернатарам».
Гэта была не адзіная памылка амерыканскага лідара падчас саміту. Пазней ён назваў прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна «земляком» прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, ужыўшы англійскае слова compatriot, якое азначае «земляк».