7 снежня 2025, Нядзеля, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У эфіры расейскіх СМІ заявілі пра абвал эканомікі РФ

2
У эфіры расейскіх СМІ заявілі пра абвал эканомікі РФ

13 з 20 ключавых галін знаходзяцца ў устойлівым мінусе.

Расійская эканоміка імкліва каціцца ўніз, і цяпер гэта прызнаюць нават на дзяржаўных медыя. У эфіры радыё «Камсамольская праўда» расійскі фінансіст Андрэй Падойніцын прама заявіў, што 13 з 20 ключавых галін краіны знаходзяцца ў устойлівым мінусе, сітуацыя «мае тэндэнцыю да пагаршэння». На відэа звярнуў увагу ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.

«Ужо другі, а можа, і трэці квартал запар — 13 з 20 галін знаходзяцца ў відавочным мінусе. Вельмі многія прадпрыемствы працуюць не ў нуль, а ў страту. З гэтым трэба нешта рабіць», — сказаў ён.

Падойніцын адзначыў, што сітуацыя ў прамысловасці і машынабудаванні блізкая да крызіснай. Паводле яго слоў, многія заводы пераходзяць на чатырохдзённы працоўны тыдзень і нават задумваюцца пра трохдзёнку.

«Гэта ўжо не смешна, — падкрэсліў эксперт. — Калі цэлая галіна сыходзіць у страты, гэта не праблема аднаго завода, а сістэмны правал».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках