Пуцін рыхтуе новыя мульцікі
- Тарас Березовец
- 14.10.2025, 9:13
- 5,712
Што стаіць за заявамі пра новую расійскую зброю.
Расійскі дыктатар Пуцін па выніках свайго візіту ў Таджыкістан заявіў, што Масква працуе над нейкім вундервафэ, новай зброяй стрымлівання. «У найбліжэйшы час у нас з'явіцца новая зброя, якую мы раней анансавалі. Яна ўжо з'яўляецца, цяпер ідуць выпрабаванні, яны праходзяць паспяхова», — заявіў Пуцін. Што гэта за зброя, якога яна віду — натуральна, ён адмовіўся ўдакладняць.
Гэта адбылося на фоне абвастрэння вакол паставак Tomahawk. Як заўсёды, у пікавыя моманты, калі саюзнікі нешта пастаўляюць Украіне або маюць намер пастаўляць, Пуцін адразу выскаквае, як чарцік з табакеркі, і пачынае талдычыць пра нейкую цуда-зброю. Раней такая гісторыя была з «Арэшнікам». Праўда, гэты самы «Арэшнік» існаваў на той момант у двух экзэмплярах: адзін гатовы, а другі — недапрацаваны.
Але, тым не менш, Пуцін, ўзбудзіўшыся, адразу пачаў крычаць, што размовы пра пастаўкі Tomahawk — гэта понты. Вось такі цікавы нюанс. А ў адказ на гэта — «у нас будзе цуда-зброя». Відавочна, хутка ўбачым свежыя мульцікі, як раней ад «Цыркона». Нешта нам, напэўна, здыме «Саюзросмультфільм».
Пакуль ён здымае мульцікі, мы, украінскія сілы абароны, працягваем наносіць удары ў глыбіні тэрыторыі праціўніка. На акупаваных тэрыторыях працягвае палаць марскі нафтавы тэрмінал Феадосіі, які быў атакаваны яшчэ 6 кастрычніка. Яго не могуць патушыць да сённяшняга дня. У прыватнасці, пажар зафіксавалі спадарожнікі маніторынгу NASA. Гараць два рэзервуары з палівам, пры гэтым дым відаць на адлегласці больш як 25 км. Была праведзена эвакуацыя жыхароў бліжэйшых раёнаў.
Нафтабаза ў акупаванай Феадосіі з'яўляецца найбуйнейшай у Крыму, хаця акупанты заяўлялі, што нібыта яна не задзейнічаная для паставак мясцовым АЗС. У Крыму каля 50% аўтазаправачных станцый ужо поўнасцю спынілі продаж дызпаліва і бензіну.
Паведамлялася, што ў гэтыя вежы трапілі беспілотнікі. Аднак іншыя крыніцы сцвярджаюць, што нібыта там былі вартавыя вежы з нацягнутымі металічнымі сеткамі, прабіць якія беспілотнікі не маглі, а прабіць магла толькі ракета.
Адзным словам, самі пакуль не могуць зразумець.
Ну і, акрамя гэтага, беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе «Башнафта» ў Уфе. Прадпрыемства знаходзіцца за 1400 км ад мяжы з Украінай, і гэта трэці за кастрычнік дыпстрайк на тэрыторыі праціўніка. Аэрапорт Уфы прыпыніў працу з-за пагрозы атакі дронаў. Як кажуць, далей будзе весялей.
Тарас Березовец, YouTube