8 лiстапада 2025, Субота, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аб гэтым беларускія ўлады маўчаць

2
Аб гэтым беларускія ўлады маўчаць

Рэжым не заўважае расійскіх дронаў над краінай.

Два расійскія дроны 1 кастрычніка ўпалі ў прыгранічным гарадскім пасёлку Камарын Брагінскага раёна. Не проста ўпалі — адзін выбухнуў.

Другі, паводле сведчанняў відавочцаў, рухнуў проста на прыватны дом, праламаўшы дах, але не выбухнуў. Таму жыхароў у вялікім радыусе адсялялі, каб яго размініраваць.

Мясцовыя жыхары дзеляцца, што дроны часта гудзяць над іхнім пасёлкам, праз які пралягае маршрут расійскіх БПЛА. Яны пралятаюць над Брагінскім раёнам транзітам, накіроўваючыся ва Украіну.

У рэспубліканскіх дзяржСМІ пра пралёты дронаў паводле традыцыі не паведамляюць. Ніводнай навіны пра апошні выпадак журналісты «Салiдарнасцi» не знайшлі і на сайце раёнкі bragin.by.

Згодна з інфармацыяй раённай газеты, на наступны дзень, 2 кастрычніка, намеснік пракурора Брагінскага раёна сустрэўся з мясцовымі дэпутатамі. У цэнтры іх увагі была актуальная для Беларусі тэма карупцыі і метадаў барацьбы з ёй.

Невядома, ці хвалявалі мясцовых прадстаўнікоў улады дроны, што падаюць на дамы жыхароў іх раёна, але намеснік пракурора на гэтай сустрэчы закрануў тэму «экстрэмізму» і пакарання за распаўсюджванне забароненай інфармацыі.

Праз некалькі дзён, піша брагінская раёнка, памежнікі пагаварылі з жыхарамі Камарына. Але і яны не гаварылі пра бяспеку. Бо больш важнымі для людзей, чые дамы сталі жывымі мішэнямі, аказваюцца пытанні… «арганізацыі ў памежнай паласе аматарскага лову рыбы».

Замест папярэджання пра магчымыя рызыкі для ўсіх ахвотных ахоўнікі мяжы, якія ўвогуле абавязаныя і ведаць, і паведамляць пра любыя залятаючыя аб’екты, пасля сустрэчы ўладкавалі канцэрт ваеннага аркестра Гомельскай памежнай групы.

Нельга сказаць, што ўлады Брагіна зусім не клапоцяцца пра народ. На іх афіцыйным сайце ёсць нават спецыяльная рубрыка «Школа бяспекі». Людзей папярэджваюць пра ўсе рызыкі — пра правілы электрабяспекі, пра асцярожнасць на дарогах, пра тэлефонных махляроў.

Нядаўна ў раёне, напрыклад, прайшло спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал», падчас якога міліцыянеры выяўлялі і спынялі правапарушэнні, звязаныя з незаконнымі дзеяннямі са зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі прыладамі і рэчывамі.

Верагодна, залятаючыя ваенныя дроны міліцыянеры проста не адносяць да зброі і выбуховых рэчываў, бо пра іх зноў нічога не згадалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках