Цікавыя вопыты праводзяцца ў Масковіі
4- Дзмітрый Залатухін
- 14.10.2025, 9:44
- 10,972
Паглядзім, як гэты чорны лебедзь будзе ўзлятаць.
Цікавыя вопыты праводзяцца ў Масковіі.
Кадыраў прыняў рашэнне перайменаваць тры населеныя пункты ў Чачэнскай Рэспубліцы.
Што да аднаго з іх — Наурскай — узнік канфлікт, бо яго могуць перайменаваць у Невре (па-чэчэнску — «поўнач»).
Законпраект аб перайменаванні ўнеслі яшчэ ў чэрвені гэтага года. Адзін генерал, які ваяваў супраць чачэнцаў у расійскай арміі ў першую чачэнскую вайну, выступіў супраць перайменавання.
На яго накінуўся Кадыраў, а пасля гэтага ўсё і закруцілася. Спартыўныя фанаты скандуюць імя генерала — героя Расіі. Кадырава чыхвосцяць Z-блогеры. Жыхары гарадка Наурская пратэстуюць і патрабуюць пакінуць усё як ёсць.
Паглядзім, як гэты чорны лебедзь будзе ўзлятаць.
Дзмітрый Залатухін, «Фэйсбук»