Трамп паскардзіўся, што часопіс Time выбраў для вокладкі яго «горшы фотаздымак»
10- 14.10.2025, 11:01
- 6,698
Журналісты нібыта «прыбралі» яго валасы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паскардзіўся, што часопіс Time размясціў на сваёй вокладцы яго «горшы фотаздымак».
У сваёй сацсетцы Truth Social Трамп адзначыў, што Time напісаў пра яго «давольна добры артыкул», але фотаздымак на вокладцы, на яго думку, «магчыма, найгоршы за ўсю гісторыю».
«Яны „прыбралі“ мае валасы, а потым дадалі нешта, што плавала над маёй галавой і выглядала як плаваючая карона, але вельмі маленькая. Вельмі дзіўна! Мне ніколі не падабалася фатаграфавацца пад вуглом знізу, але гэта вельмі дрэнны фотаздымак, і ён заслугоўвае крытыкі. Што яны робяць і чаму?» — напісаў кіраўнік Белага дома.
.jpg)