Вадзіцель BMW наехаў на дарожны знак і з’ехаў у кювет
2- 14.10.2025, 11:52
- 5,168
Смяротнае ДТЗ адбылося на трасе М4.
Аўтамабільная аварыя адбылася сёння, 14 кастрычніка, каля 07:00 на 26-м км трасы М4 (Мінск — Магілёў). Усё скончылася трагічна: у выніку ДТЗ вадзіцель ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы.
— 25-гадовы вадзіцель BMW, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі, наехаў на дарожны знак, далей з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся, — паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.
