Як лідары СНД ставілі Лукашэнку на месца
7- 14.10.2025, 19:44
- 28,182
Ніхто не хоча ісці на дно разам з дыктатарам.
Аналітык Сяргей Чалы на канале БРЦ пракаментаваў апошнія мерапрыемствы, на якіх пабываў Лукашэнка. У прыватнасці — Савет кіраўнікоў урадаў СНД і Міжурадавы савет ЕАЭС:
— Амаль на кожным пасяджэнні інтэграцыйных структур Лукашэнка пачынае распавядаць а-ля «санкцыі б'юць — мы мацнеем», «патрэбна самазабеспячэнне» і што «выстаяць можна толькі разам».
І надыходзіць момант, калі яму быццам кажуць: прабачце, не нам, а вам. Вы знаходзіцеся пад санкцыямі, а мы — не, навошта нам разам з вамі ісці на дно? Лепш будзем зарабляць на пастаўках вам усялякай кантрабанды.
Акрамя таго, у Лукашэнкі была сустрэча з прадстаўнікамі Кіргізстана. А гэтая краіна для рэжыму вельмі цікавая — гэта тое, чым мы хацелі б быць. Прадастаўляць паслугі па аплаце праз розныя хітрыя крыптавалютныя схемы, зарабляць на транзіце санкцыйных тавараў.
Пра гэта Лукашэнка і гаворыць: маўляў, у нас з вамі шмат агульнага. Але ён жа не можа сказаць адкрыта, таму выказваецца ў агульных словах. Маўляў, Кіргізстан знаходзіцца ў глыбіні эканамічнага Еўразійскага саюза. Ну, мы ў пэўным сэнсе таксама знаходзімся ў глыбіні…