Лукашэнка склікаў сілавікоў і гаварыў пра «здзелку з ЗША»
16- 14.10.2025, 13:03
- 17,366
Ці адпусціць дыктатар палітвязняў?
14 кастрычніка Лукашэнка сабраў нараду «па пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцця беларуска-амерыканскіх адносін».
Дыктатар паклікаў прэм’ера Аляксандра Турчына, кіраўніка адміністрацыі Дзмітрыя Крутога, дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вольфовіча, старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Івана Тэртэля, генпракурора Андрэя Шведа, паведамляе БелТА.
«Будзем чакаць ад іх [амерыканцаў] глабальных прапаноў, вялікай здзелкі, як яны ўмеюць казаць (любяць яны гэтыя вялікія здзелкі). Мы да гэтага гатовыя. Мы гатовыя заключыць з імі вялікую здзелку», — сказаў Лукашэнка.
Варта адзначыць, што ў межах здзелкі з амерыканцамі 11 верасня Лукашэнка выслаў у Літву 51 палітвязня. Лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць краіну. Яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома.