«Белавія» запускае прамыя рэйсы з Мінска на два курорты Тайланда
5- 14.10.2025, 13:50
- 2,980
З студзеня.
З студзеня авіякампанія «Белавія» пашырае маршрутную сетку і адкрывае прамое авіязлучэнне з Тайландам. Мінск будзе наўпрост злучаны з двума папулярнымі курортамі — Патаяй і Пхукетам.
З 8 студзеня стартуюць рэйсы Мінск — Патая (аэрапорт Утапао) і назад. «Гэты курорт вядомы не толькі беласнежнымі пляжамі, але і насычаным начным жыццём: клубамі, барамі, рэстаранамі і агляднымі пляцоўкамі. Зручнае размяшчэнне дазваляе лёгка дабрацца да Бангкока ўсяго за пару гадзін», — гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.
З 11 студзеня стартуюць рэйсы з Мінска ў Пхукет — «трапічны рай з каларытнымі рынкамі, маляўнічымі пляжамі і багатай культурай, якая прыцягвае турыстаў з усяго свету», адзначаюць у «Белавіі».
Рэйсы будуць выконвацца з перыядычнасцю раз на 10–11 дзён. Час у дарозе складзе каля 10 гадзін па маршруце туды і 11 гадзін — назад.
Квіткі даступныя ў складзе турыстычных пакетаў.