7 лiстапада 2025, Пятніца, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну

Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну

Гаворка пра дзесяткі мільярдаў рублёў.

У студзені — жніўні 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі склала 8,4% — на 0,3 працэнтнага пункта больш, чым за восем месяцаў 2024-га (8,1%), як вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Рэнтабельнасць продажаў — 6,9% (6,7%; +0,2 п.п.).

Паводле афіцыйных дадзеных Белстата, дэбіторская запазычанасць (даўгі прадпрыемству) на 1 верасня склала 96,9 млрд рублёў (73,8 млрд; +31,3%), у тым ліку пратэрмінаваная — 10,8 млрд (9,7 млрд; +11,3%).

Крэдыторская запазычанасць (даўгі прадпрыемства) дасягнула 115,4 млрд рублёў (87,7 млрд; +31,6%), у тым ліку пратэрмінаваная — 12,4 млрд (9,8 млрд; +26,5%).

Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 жніўня 2025 года склала 61 млрд 172,3 млн рублёў, сведчаць дадзеныя рэгулятара.

Актуальная сума доўгу на 12,4% большая, чым была на 1 жніўня 2024-га (54 млрд 404,5 млн рублёў), і на 3,8% большая, чым на 1 студзеня 2025-га (58 млрд 952,8 млн).

Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 жніўня склала 255,3 млн рублёў (+4,5%). На 1 студзеня яна складала 733,5 млн рублёў (зніжэнне амаль у 2,9 раза).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках