8 снежня 2025, панядзелак, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продажы МАЗаў у РФ абрынуліся амаль удвая

4
Продажы МАЗаў у РФ абрынуліся амаль удвая

Беларускія аўтобусы гараць на дарогах з-за танных камплектуючых.

У верасні 2025 года на расійскім рынку рэалізавана 30 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — у 3,8 раза больш, чым годам раней (8), сведчаць прааналізаваныя «Позіркам» дадзеныя агенцтва «АСМ-холдынг» (РФ).

Найбольш аўтобусаў у мінулым месяцы паставілі расійскія вытворцы ПАЗ (РФ) — 399 (+19,8%), КамАЗ (РФ) — 100 (+42,9%) і «НефАЗ» — 135 (-16,1%).

За дзевяць месяцаў гэтага года на рынку РФ рэалізавана 192 аўтобусы МАЗ (335; скарачэнне ў 1,7 раза).

Усяго за 2024 год МАЗ рэалізаваў у РФ 504 адзінкі гэтай тэхнікі (у 2023-м — 925; -45,5%) — 9-е месца (доля 2,6%).

Лідарамі продажаў у мінулым годзе былі ПАЗы (8.114; +26,3%), ЛіАЗы (2.889; +63,2%) і Yutong (2.215; +6,2%).

Вялікія прамысловыя прадпрыемствы — БелАЗ, БМЗ, МТЗ, МАЗ, а таксама канцэрны «Белнафтахім» і «Беллесбумпром» — не выканалі заданні па пастаўках прадукцыі ў Расію. Пра гэта, паводле паведамлення беларускага пасольства ў Маскве, ішла гаворка 10 верасня на пасяджэнні міжведамаснай працоўнай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.

«Нягледзячы на станоўчую дынаміку тэмпаў росту экспарту, адзначаны негатыўныя тэндэнцыі па асобных таварных групах, нявыкананне экспартных заданняў асобнымі дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі», — гаварылася ў прэс-рэлізе.

«Усе чулі: у штогадовым Пасланні прэзідэнт Расіі анансаваў, што да 2030 года суб’екты федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тыс. аўтобусаў, тролейбусаў, трамваяў, электрабусаў. Грошы на гэта выдзелены. Задача беларускай прамысловасці — падключыцца і забяспечыць не менш як 30% патрэбных аб’ёмаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка 2024 года на нарадзе па развіцці прамысловасці.

Разам з тым ён адзначыў, што «айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці».

Беларускія аўтобусы рэгулярна ўзгараюцца падчас руху ў РФ і Беларусі, прычынай гэтага называюць санкцыі, уведзеныя супраць МАЗа дэмакратычнымі краінамі, якія пазбавілі яго часткі якасных камплектуючых.

Апошні падобны выпадак, пра які пісалі СМІ, быў зафіксаваны ў Самары 9 кастрычніка. Да гэтага аўтобусы гарэлі: 5 ліпеня — у Іркуцку, 14 мая — у Варонежскай вобласці, 5 красавіка — у Санкт-Пецярбургу, 23 сакавіка — у Кіраве, 13 студзеня — у Ліпецку.

У студзені — верасні МАЗ прадаў на расійскім рынку ў 1,7 раза менш новых аўтобусаў, чым годам раней | Pozirk

14 кастрычніка, Позірк. У верасні 2025 года на расійскім рынку рэалізавана 30 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — у 3,8 раза больш, чым годам

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках