З 15 кастрычніка пачынае дзейнічаць новае правіла ўезду ў Латвію
- 14.10.2025, 17:20
- 3,074
Беларусам да ведама.
З 15 кастрычніка ў Латвіі ўводзіцца абавязковая электронная рэгістрацыя для перасячэння мяжы. Плата за кожны транспартны сродак складзе 9,3 еўра, нагадалі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
У ведамстве дадалі, што вадзіцелі транспартных сродкаў павінны зарэгістравацца ў сістэме анлайн-браніравання да прыбыцця на мяжу, пазначыўшы пункт пропуску, дату, час і тып чаргі.
Пры гэтым вадзіцелі аўтобусаў, якія ажыццяўляюць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія перавозкі, будуць абавязаны рэгістравацца, аднак ад аплаты за паслугу яны вызваляюцца.
Абавязак рэгістравацца ў электроннай чарзе не будзе распаўсюджвацца на ровары, конныя экіпажы і ўладальнікаў пашпартоў ЕС.