8 снежня 2025, панядзелак, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША анансавалі «вялікую заяву» пра зброю для Украіны

41
ЗША анансавалі «вялікую заяву» пра зброю для Украіны

Кіеў атрымае Tomahawk?

ЗША зробяць заўтра, 15 кастрычніка, вялікую заяву аб пастаўках зброі Украіне, заявіў амерыканскі пастаянны прадстаўнік пры НАТА Мэцью Уітакер на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго меркавання, паўднёваеўрапейскія краіны павінны больш актыўна аказваць Украіне ваенную падтрымку, асабліва ў межах спецыяльнай праграмы альянсу PURL, якая прадугледжвае набыццё амерыканскага ўзбраення за кошт краін Еўропы.

«Прэзідэнт Трамп прадаставіў Украіне найлепшую ў свеце зброю: яна ёй патрэбная, яна яе прагне. Гэтая праграма жыццёва важная, каб прымусіць Расію сесці за стол перамоваў, і я б заклікаў тых, хто яшчэ не далучыўся, зрабіць гэта», — дадаў Уітакер.

На пачатку кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што «амаль прыняў рашэнне» аб пастаўках ракет Tomahawk Кіеву. «Магчыма, я скажу [Уладзіміру Путіну]: паслухай, калі гэтую вайну не ўдасца ўрэгуляваць, я адпраўлю ім ракеты Tomahawk», — адзначыў ён.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках