13 лiстапада 2025, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны на нафту абваліліся

1
Цэны на нафту абваліліся

Кошт нафты Brent упершыню з мая апусціўся ніжэй за $62 за барэль.

У ходзе таргоў у аўторак, 14 кастрычніка, кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent апусціўся ніжэй за 62 долары за барэль, што адбылося ўпершыню з пачатку мая гэтага года. Пра гэта сведчаць дадзеныя лонданскай біржы ICE.

На мінімуме снежаньскі ф'ючэрс падаў больш як на два працэнты, да 61,52 долара за барэль. Нафта WTI таннела да 57,75 долара за барэль.

Такая дынаміка назіраецца на фоне падпісання пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў у сектары Газа, што ў вачах трэйдараў зніжае рызыкі эскалацыі на Блізкім Усходзе і скарачэння аб'ёмаў паставак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках