7 снежня 2025, Нядзеля, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць «заключыць вялікую здзелку з ЗША»

44
Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць «заключыць вялікую здзелку з ЗША»

Дыктатар на нарадзе з сілавікамі скардзіўся на санкцыі.

Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка сабраў нараду па «пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцці беларуска-амерыканскіх адносін», паведаміла яго прэс-служба. У прыватнасці, ён заявіў пра гатоўнасць «заключыць вялікую здзелку з ЗША, калі будуць улічаныя інтарэсы Беларусі».

Удзел у нарадзе ўзялі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч, генеральны пракурор Андрэй Швед і старшыня КДБ Іван Церцель.

Падчас нарады Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць «заключыць вялікую здзелку з ЗША, калі будуць улічаныя інтарэсы Беларусі».

— Будзем чакаць іх глабальных прапаноў, вялікай здзелкі, як яны ўмеюць казаць (любяць яны гэтыя вялікія здзелкі). Мы да гэтага гатовыя. Мы гатовыя з імі заключыць вялікую здзелку. На адной чашы вагаў — іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на другой чашы вагаў — нашы пытанні і патрабаванні. Вырашаем? Давайце вырашаць. Мы да гэтага гатовыя. Прапановы Дональда Трампа ў гэтым плане я ацэньваю цалкам нармальна. Але павінны быць улічаныя і нашы інтарэсы. І ўсё павінна быць сумленна, як калісьці мы з амерыканцамі дамаўляліся, — сказаў Лукашэнка.

Якія менавіта пытанні і патрабаванні можа вылучыць рэжым, а якія — амерыканская, узурпатар не ўдакладніў.

Лукашэнка лічыць, што трэба «выпрацаваць далейшы алгарытм беларуска-амерыканскіх адносін на перспектыву» і «больш выразна вызначыць свае прыярытэты»:

— Таксама важна вызначыць, як у нас модна цяпер казаць, чырвоныя лініі, пераход якіх для нас непрымальны. Важна ўлічваць, каб нашы дзеянні ні ў якім разе не нанеслі шкоды не толькі беларуска-расійскім, але і беларуска-кітайскім адносінам, а таксама нашым абавязацельствам перад іншымі дружалюбнымі краінамі ў рамках удзелу Беларусі ў еўразійскіх інтэграцыйных аб’яднаннях.

Ён паскардзіўся, што ў дачыненні да Беларусі па-ранейшаму дзейнічаюць санкцыі Захаду, у тым ліку ЗША, — «на словах яны нібыта ад гэтага адышлі, а на справе — нічога падобнага».

Нагадаем, 11 верасня на сустрэчы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коулом Лукашэнка выказаў гатоўнасць абмеркаваць «глабальную здзелку» па вызваленні палітвязняў. Пасля гэтага на волю выйшлі 52 чалавекі, а ЗША знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія».

— Калі Дональд настойвае на тым, што ён гатовы забраць да сябе ўсіх гэтых вызваленых, давайце паспрабуем выпрацаваць глабальную здзелку, як любіць спадар Трамп. Вялікую здзелку. Ён гэта так называе. Давайце і гэтае пытанне абмяркуем. Хоць для мяне гэтае пытанне і не галоўнае, — сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках