Лукашэнка дазволіў расіянам балатавацца ў Беларусі
26- 14.10.2025, 21:19
- 20,786
Дыктатар працягвае здаваць суверэнітэт краіны.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка дазволіў грамадзянам Расіі ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. Пра гэта паведамляе БелТА.
Узурпатар падпісаў закон аб ратыфікацыі адпаведнага пратакола. Ён уносіць змены ў дагавор з Расіяй, заключаны 25 снежня 1998 года.
Права выбіраць і быць абранымі ў арганы мясцовага самакіравання ў Беларусі атрымаюць грамадзяне РФ, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі.