У ЗША кот «схаваўся» на даху аўто і праехаў з гаспадарамі 160 км
4- 14.10.2025, 21:40
- 5,768
Гадаванец трымаўся за багаж.
У ЗША кот схаваўся ў машыне і праехаў з сям'ёй 160 км, піша UPI.
Сям'я з Кіттанінга, штат Пенсільванія, нечакана ўзяла ў падарожжа свайго ката па мянушцы Рэй Рэй, калі высветлілася, што ён схаваўся на даху іх аўтамабіля і так праехаў больш за 160 км. Сям'я распавяла, што накіроўвалася ў Нью-Гэмпшыр на марафон, а затым планавала наведаць Нью-Ёрк. Праехаўшы больш за 100 км, спыніўшыся на запраўцы, сужэнцы заўважылі свайго гадаванца, які моцна трымаўся за багаж, прывязаны да даху фургона.
Паводле слоў гаспадароў, кот нейкім чынам утрымаўся на даху, нават калі аўтамабіль рухаўся па шашы з вялікай хуткасцю. Пасля нечаканага адкрыцця яны заехалі ў зоакраму, купілі пераносіну і вырашылі не змяняць планы на выхадныя.
«Ён выдатна правёў час і атрымаў сапраўдную прыгоду», — распавялі сужэнцы.