Трамп: Эканоміка Расіі блізкая да краху
10- 14.10.2025, 22:54
- 11,668
Прэзідэнт ЗША зноў заявіў, што расчараваны Пуціным.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што расійская эканоміка «вось-вось рухне». Ён дадаў, што Уладзімір Пуцін павінен быў «перамагчы за адзін тыдзень, але цяпер уступае ў чацвёрты год» баявых дзеянняў.
«Я вельмі расчараваны, таму што ў нас з Уладзімірам былі вельмі добрыя адносіны і, верагодна, яны застаюцца такімі дагэтуль. Я не разумею, чаму ён працягвае гэтую вайну», — сказаў Дональд Трамп журналістам (цытата паводле The New York Times).
Трамп таксама пацвердзіў, што да канца тыдня сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Паводле яго слоў, той хоча папрасіць амерыканскія крылатыя ракеты Tomahawk для Украіны. «У нас шмат ракет Tomahawk», — дадаў прэзідэнт ЗША.