Трамп пасмяротна ўзнагародзіў Чарлі Кірка Прэзідэнцкім медалём Свабоды
3- 15.10.2025, 8:23
- 1,612
Фота: Getty Images
Цырымонія адбылася ў нядаўна абноўленым Ружовым садзе Белага дома.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасмяротна ўзнагародзіў актывіста і публіцыста Чарлі Кірка найвышэйшай грамадзянскай узнагародай ЗША — Прэзідэнцкім медалём Свабоды.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на трансляцыю Белага дома.
Цырымонія адбылася ў нядаўна абноўленым Ружовым садзе Белага дома.
Узнагароду атрымала ўдава Чарлі Кірка Эрыка.
На цырымоніі Трамп назваў Кірка «бясстрашным змагаром за свабоду», «лідарам, які натхніў наступнае пакаленне» і амерыканскім патрыётам.
Прэзідэнт ЗША распавёў, што ён «мчаў праз паўсвету» з Блізкага Усходу, каб уручыць узнагароду менавіта ў дзень нараджэння Чарлі Кірка. Паводле яго слоў, спачатку ён збіраўся патэлефанаваць удаве з просьбай перанесці цырымонію, але яму «не хапіла на гэта смеласці».