ЗША рыхтуюць найбуйнейшую канфіскацыю біткойнаў у гісторыі
8- 15.10.2025, 10:34
- 8,182
Гаворка пра $15 мільярдаў.
Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла ў аўторак пра выманне 127 271 біткойна на суму каля $15 мільярдаў, атрыманых, верагодна, злачынным шляхам. Гэта будзе самая вялікая канфіскацыя ў гісторыі ведамства, піша liga.net.
Паводле версіі следства, гэтыя сродкі — даходы ад маштабнага інвестыцыйнага махлярства з крыптавалютай.
Біткойны былі вылучаныя ў межах справы супраць Чэнь Чжы (ён жа Вінсэнт), заснавальніка камбаджыйскага кангламерата Prince Holding Group.
Яму інкрымінуюць стварэнне сеткі лагераў, дзе людзей супраць іх волі змушалі ўдзельнічаць у махлярскіх схемах інвеставання ў крыптавалюту. Ахвярамі былі людзі па ўсім свеце, у тым ліку і ў Злучаных Штатах, якія страцілі мільярды долараў.
Паводле звестак следства, злачынная група выкарыстоўвала складаныя тэхнікі адмывання атрыманай крыптавалюты, калі буйныя сумы біткойнаў дзяліліся на дзясяткі адрасоў, а затым зноў кансалідаваліся, каб схаваць паходжанне. Частка скрадзеных грошай трымалася на біржах або канвертавалася ў фіятную валюту, але значная сума — больш за 127 000 біткойнаў — захоўвалася ў асабістых кашальках падазраванага.
ЗША падалі грамадзянскі пазоў аб афіцыйнай канфіскацыі гэтых актываў.