12 лiстапада 2025, Серада, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэйлар Свіфт увайшла ў гісторыю са сваім альбомам «The Life Of A Showgirl»

12
Тэйлар Свіфт увайшла ў гісторыю са сваім альбомам «The Life Of A Showgirl»
Тэйлар Свіфт

Поп-зорка саступае толькі «The Beatles».

Тэйлар Свіфт зноў перапісала гісторыю музыкі. Яе 12-ы студыйны альбом «The Life of a Showgirl», які выйшаў 3 кастрычніка, прадаўся тыражом 4,002 мільёна копій за першы тыдзень у ЗША — найлепшы вынік з 1991 года, піша АBC (пераклад — сайт Charter97.org).

Свіфт пабіла рэкорд Адэль, альбом якой разышоўся тыражом 3,37 мільёна копій у 2015 годзе. Толькі за першы дзень «The Life of a Showgirl» прадаўся ў колькасці 2,7 мільёна копій, перавысіўшы тыднёвы вынік любога папярэдняга рэлізу спявачкі.

Чыстыя продажы альбомаў склалі 3,48 мільёна, а на вініле альбом таксама ўстанавіў рэкорд — 1,2 мільёна копій за суткі (папярэдні рэкорд — 859 тысяч — належаў яе ж альбому «The Tortured Poets Department», які выйшаў у 2024 годзе).

Альбом зрабіў Свіфт лідарам сярод сольных выканаўцаў. Яна абышла Дрэйка і Джэй-Зі і цяпер саступае толькі «The Beatles». Вялізныя продажы забяспечылі шматлікія варыяцыі выдання — ад эксклюзіўных CD да каляровых вінілавых пласцінак з назвамі кшталту «The Tiny Bubble in Champagne» і «The Shiny Bug Collection».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках