Дрон атакаваў нафтазавод ў Уфе
2- 15.10.2025, 11:43
- 5,136
У горадзе чуліся выбухі, відаць дым.
У ноч на 15 кастрычніка ў Уфе, Расія, прагрымеў выбух; паводле папярэдніх звестак, беспілотнік атакаваў прамысловую зону горада. Там размешчаны нафтаперапрацоўчы завод.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ASTRA.
Верагодна, беспілотнік атакаваў прамзону, дзе знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод «Уфаоргсінтэз», які належыць «Башнафце».
Мясцовыя жыхары паведамляюць пра дым у раёне Бірскага тракта, дарогі, што праходзіць праз прамзону. У горадзе таксама назіраліся перабоі з мабільным інтэрнэтам.
Улады Башкартастана абвясцілі беспілотную небяспеку. У аэрапорце Уфы часова ўвялі план «Ковер», які прадугледжвае абмежаванне палётаў. Пазней Расавіяцыя паведаміла, што часовыя абмежаванні на працу аэрапорта былі знятыя.