Літва адновіць балоты на мяжы з Беларуссю
5- 15.10.2025, 12:07
- 4,070
Для стварэння лініі абароны.
Літва адновіць балоты ўздоўж сваёй мяжы, каб выкарыстоўваць іх як лінію абароны на выпадак уварвання з боку Беларусі, піша літоўскае выданне LRT
Цяпер спецыялісты Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя высвятляюць, на якіх тэрыторыях аднаўленне балот мае найбольшы сэнс.
«Папярэднія ацэнкі паказваюць, што каля трох-чатырох працэнтаў памежных тэрыторый можна будзе зноў ператварыць у водна-балотныя ўгоддзі. Мы чакаем канчатковай ацэнкі ад Узброеных Сіл», — заявіў намеснік міністра абароны Томаш Годляускас.
На пілотныя праекты па аднаўленні тарфянікаў у наступным годзе выдзеляць каля 10 мільёнаў еўра.