7 снежня 2025, Нядзеля, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі збіраюцца запусціць новую сістэму плацяжоў

6
У Беларусі збіраюцца запусціць новую сістэму плацяжоў

У Нацбанку распавялі падрабязнасці.

У Беларусі збіраюцца ўвесці сістэму імгненных QR-плацяжоў, паведаміў першы намеснік старшыні Нацбанка Аляксандр Ягораў. «Яны дазволяць грамадзянам ажыццяўляць плацяжы без выкарыстання карткавых тэхналогій», — удакладніў ён.

«Мы да канца года правядзём пілот з асобнымі банкамі і з асобнымі арганізацыямі гандлю і сэрвісу. І ўжо ў наступным годзе, да сярэдзіны года, плануецца абавязковая наяўнасць гэтага сэрвісу ва ўсіх буйных гандлёвых сетках, — паведаміў Аляксандр Ягораў. — І паступова мы будзем павялічваць абавязковасць для ўсіх кропак гандлю і сэрвісу».

Таксама Нацбанк намерваецца «паралельна з Міністэрствам па падатках і зборах працаваць над тым, каб для індывідуальных прадпрымальнікаў таксама зрабіць гэты сэрвіс хутчэй, чым для гандлёвых сетак, і без выкарыстання эквайрынгавага і касавага абсталявання».

«Адпаведна, калі хуткасць распрацовак і дапрацовак праграмнага забеспячэння, як з нашага боку, так і з боку Міністэрства па падатках і зборах, будзе высокай, то ў гэтыя ж тэрміны гэты сэрвіс будзе ўкаранёны і для індывідуальных прадпрымальнікаў, і для самазанятых», — удакладніў прадстаўнік Нацбанка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках