7 снежня 2025, Нядзеля, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ ператварылі ў звалку кладбішча акупантаў

10
У РФ ператварылі ў звалку кладбішча акупантаў

Магілы «удзельнікаў СВА» заваленыя бутэлькамі і смеццем.

У расійскім горадзе Азове, што ў Растоўскай вобласці, адбылася паказальная сітуацыя. Гараджане ператварылі ў звалку алею, дзе пахаваныя ўдзельнікі агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта паведамляе Dialog.UA, спасылаючыся на мясцовыя паблікі.

Жыхары Азова скідваюць на магілы бутэлькі, выкарыстаныя каробкі, зламаную мэблю і іншае смецце. І нікога сітуацыя не бянтэжыць, акрамя сваякоў загінулых акупантаў. Яны спрабуюць дамагчыся ад уладаў расчышчэння кладбішча, але безвынікова.

На кадрах, апублікаваных адной з маці загінулых, бачна, як смеццевыя кучы раскіданыя проста ля помнікаў. Жанчына сцвярджае, што частку адходаў пакідаюць рабочыя, якія займаюцца вырабам і ўстаноўкай надгробкаў.

«Калі мы майго сыночка хавалі, то адразу ўбачылі, што наша «алея герояў» мяжуе з несанкцыянаванай смеццевай звалкай. Вецер разносіў памыі проста на магілы нашых хлопцаў: бутэлькі, пакеты, іншыя адходы. Мы адразу пачалі звяртацца ў адміністрацыю кладбішча і горада Азова, але паводле іхніх дакументаў ніякай звалкі там няма», — распавяла адна з жанчын.

Гэта не адзіная праблема з гэтым кладбішчам. Вясной сваякі ліквідаваных акупантаў скардзіліся, што алея літаральна тоне ў гразі, ператвараючыся ў балота.

Акрамя таго, паводле іхніх дадзеных, на кладбішчы адбываюцца акты вандалізму: хтосьці выкапвае дрэвы, крадзе агароджы і апаганьвае магілы, абліваючы іх алеем і падпальваючы.

Сітуацыя з кладбішчам у Азове паказальная. Яна дэманструе, як насамрэч расіяне ставяцца да вайскоўцаў РФ, якія ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны. Іх лічаць не героямі, а смеццем, якому месца на звалцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках