У Беларусі зменшылася вытворчасць мяса і пагалоўе свіней і кароў
13- 15.10.2025, 13:38
- 2,998
А што з гароднінай і бульбай?
Белстат адчытаўся аб дынаміцы вытворчасці ў сельскай гаспадарцы за студзень-верасень 2025 года. Журналісты telegraf.news параўналі паказчыкі з аналагічным перыядам 2024 года і высветлілася, што ў Беларусі вырас ураджай бульбы і іншых культур. Але знізілася пагалоўе свіней і кароў.
Што да мяса ў цэлым, то, паводле дадзеных Белстата, у 2025 годзе вытворчасць склала 1359,1 тыс. тон, што на 1,1% менш (на 15,3 тыс. тон), чым у 2024 годзе (1374,4 тыс. тон).
А вось малака надоілі больш: у 2025 годзе выраблена 6945,6 тыс. тон, што на 4,7% больш (на 308,7 тыс. тон), чым у 2024 годзе (6636,9 тыс. тон).
Вытворчасць яек у 2025 годзе дасягнула 2958,2 млн штук, што на 4,9% больш (на 138,6 млн штук), чым у 2024 годзе (2819,6 млн штук).
Пагалоўе жывёлы (на 1 кастрычніка)
У 2025 годзе пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі скарацілася да 3,9 млн галоў, што на 4,9% менш (на 200 тыс. галоў), чым у 2024 годзе (4,1 млн галоў). Пры гэтым колькасць кароў у яго складзе не змянілася — 1,4 млн.
Колькасць свіней у Беларусі зменшылася да 2,0 млн галоў, што на 9,1% менш (на 200 тыс. галоў), чым у 2024 годзе (2,2 млн галоў).
Ураджайнасць (даныя на 1 кастрычніка)
Валовы збор зярнявых (без кукурузы) у 2025 годзе склаў 8,0 млн тон, што на 23,1% больш (на 1,5 млн тон), чым у 2024 годзе (6,5 млн тон). Мабыць, дзякуючы ўраджайнасці, якая істотна павялічылася: з 32,0 ц/га ў 2024 годзе да 40,0 ц/га ў 2025 годзе (+25%).
Па бульбе ўсё, здаецца, добра. Валовы збор павялічыўся на 20,5%: з 366,3 тыс. тон у 2024 годзе да 431,7 тыс. тон у 2025 годзе. Ураджайнасць таксама вырасла з 306 ц/га да 316 ц/га.
Вытворчасць гародніны вырасла на 14,2%: з 73,2 тыс. тон у 2024 годзе да 83,6 тыс. тон у 2025 годзе. А вось ураджайнасць знізілася з 222 ц/га да 201 ц/га.