У Белавежскай пушчы заўважылі новы грыб
1- 15.10.2025, 13:47
- 5,744
Знаходка здзівіла навукоўцаў.
Навукоўцы знайшлі новы для Белавежскай пушчы від грыба. Пра гэта распавядае
Элафаміцэс шыпаваты ўпершыню заўважаны тут — знаходка сапраўды рэдкая.
Падземны сумчаты грыб, вонкава падобны да труфеля, толькі здаецца такім. Убачылі яго падчас палявых даследаванняў.
Як патлумачылі спецыялісты, грыб расце на глыбіні 2–20 см, што ўскладняе яго выяўленне.
Тым не менш лясныя жывёлы знаходзяць яго па паху і з ахвотай з'ядаюць, часам пакідаючы на паверхні ацалелыя пладовыя целы, дзякуючы чаму іх удаецца заўважыць.

