10 лiстапада 2025, панядзелак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйнейшыя кампаніі РФ пагразлі ў даўгах

12
Буйнейшыя кампаніі РФ пагразлі ў даўгах

«Газпрам» узначальвае рэйтынг няўдачнікаў.

Сумарны чысты фінансавы доўг расійскіх кампаній, якія трапілі ў рэйтынг з найбольшымі даўгамі, перавышае 20,5 трыльёна рублёў (каля 260 млрд дол.). Першае месца сярод галоўных даўжнікоў заняў энергетычны манапаліст «Газпрам», піша расійскі Forbes.

Паводле дадзеных выдання, усе ўдзельнікі рэйтынгу «пацярпелі ад высокай стаўкі Цэнтральнага банка», у некаторых кампаній сума выплачаных працэнтаў па крэдытах і пазыках у 2024 годзе вырасла ў два і больш разоў.

Адзначаецца, што першае месца сярод галоўных даўжнікоў заняў «Газпрам» з чыстым доўгам 6,047 трыльёна рублёў на канец 2024 года (5,79 трыльёна рублёў на сярэдзіну 2025 года). На выплату працэнтаў па крэдытах кампанія патраціла 715,4 мільярда рублёў, што на 81% больш, чым у 2023 годзе.

Другое месца займае «Раснафта». Чысты доўг кампаніі станам на канец 2024 года склаў 3,6 трыльёна рублёў. Даныя пра даўгавую нагрузку на сярэдзіну 2025 года недаступныя.

Трэцюю пазіцыю рэйтынгу расійскіх кампаній з найбольшымі даўгамі займаюць «Расійскія чыгункі» (РЖД) з чыстым доўгам 2,771 трыльёна рублёў на канец 2024 года (3,36 трыльёна рублёў на сярэдзіну 2025 года). Выплаты кампаніі па крэдытах цягам года дасягнулі 323,5 мільярда рублёў і, такім чынам, выраслі ў 2,5 раза.

Сярод іншых удзельнікаў рэйтынгу — «Атамэнергапрам», «Балцкі хімічны комплекс», «Дзяржаўная транспартная лізінгавая кампанія», «Эн+ Груп», «Нарыльскі нікель», «СІБУР» і дзяржаўная кампанія «Аўтадар».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках