7 снежня 2025, Нядзеля, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп можа выкрыць блеф Пуціна

2
Трамп можа выкрыць блеф Пуціна

Ракеты «Тамагавк» сталі новай «чырвонай лініяй» Крамля.

ЗША набліжаюцца да рашэння аб пастаўках Украіне крылатых ракет «Тамагавк», і Масква рэагуе з трывогай. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сітуацыя «выклікае крайняе занепакоенне» і ўваходзіць у «драматычную фазу», піша Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).

Былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў зноў звярнуўся да ядзерных пагроз, адрасаваных асабіста прэзідэнту ЗША Дональду Трампу: «Немагчыма адрозніць ядзерны «Тамагавк» ад звычайнага. Пастаўка такіх ракет можа скончыцца кепска для ўсіх — перадусім для самога Трампа», — заявіў ён. Да яго далучыўся Лукашэнка, папярэдзіўшы, што перадача Украіне амерыканскіх ракет «можа прывесці да ядзернай вайны».

Прычына панікі Крамля відавочная. «Тамагавк» з далёкасцю да 2500 км дазволяць Украіне наносіць дакладныя ўдары па ваенных і прамысловых аб'ектах глыбока ў Расіі. Кіеў ужо даказаў эфектыўнасць уласных дронаў і ракет, наносячы сур'ёзную шкоду расійскай інфраструктуры.

Аднак пытанне застаецца: ці варта ўспрымаць пагрозы Масквы ўсур'ёз? За тры з паловай гады вайны Крэмль неаднаразова абвяшчаў пра «чырвоныя лініі» — ад паставак «Джавелін» і «Пэтрыёт» да танкаў «Леапард» і знішчальнікаў F-16 — але ніводная з іх не абярнулася абяцанымі наступствамі.

З першых дзён уварвання Пуцін спрабуе запалохаць Захад ядзерным шантажом, разлічваючы на яго асцярожнасць. Гэтыя пагрозы сапраўды тармазілі рашэнні аб пастаўках зброі, падаўжаючы вайну.

Тым не менш кожная «чырвоная лінія» ў выніку аказвалася фікцыяй. Украіна вяртала свае тэрыторыі, атакоўвала Крым і нават аб'екты на тэрыторыі РФ — і ніякай «трэцяй сусветнай» не адбылося.

Сёння Крэмль зноў спрабуе сыграць на страху. Але ўсё больш прыкмет сведчаць, што яго ядзерны блеф губляе сілу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках