7 снежня 2025, Нядзеля, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што робіць наша харчаванне карысным?

10
Што робіць наша харчаванне карысным?

Усё вырашае кіслотнасць.

Выяўляецца, тое, што мы ямо, напрамую ўплывае на кіслотна-шчолачны баланс арганізма, а значыць — і на здароўе. Вучоныя папярэджваюць, што высокая кіслотная нагрузка ад ежы павышае рызыку хранічных хвароб — ад атлусцення і дыябету да рака, гіпертэнзіі і нават дэпрэсіі, піша NewScientist (пераклад — сайт Charter97.org).

Даследаванні паказваюць, што тыповы рацыён, багаты мясам, сырам, соллю і перапрацаванымі прадуктамі, робіць арганізм празмерна кіслым. Наадварот, садавіна і гародніна, асабліва лістовая зеляніна, зніжаюць кіслотнасць і спрыяюць лепшаму абмену рэчываў.

Вучоныя выкарыстоўваюць паказчык патэнцыяльнай нырачнай кіслотнай нагрузкі, каб ацаніць, як канкрэтныя прадукты ўплываюць на кіслотнасць цела. Напрыклад, мяса мае паказчык каля +8, сыр — да +30, а зялёная гародніна — прыблізна -14, то бок яна ашчолачвае арганізм.

Занадта высокая кіслотная нагрузка прымушае ныркі працаваць на знос, што з цягам часу можа прывесці да хранічных хвароб. Акрамя таго, падвышаная кіслотнасць выклікае лёгкае запаленне ў арганізме, што звязана з многімі хваробамі.

Эксперты прапануюць дыету з нізкай кіслотнасцю як навукова абгрунтаваную альтэрнатыву модным «шчолачным» сістэмам харчавання. Яе сутнасць простая — менш жывёльных бялкоў, солі і перапрацаваных прадуктаў, больш расліннай ежы.

«Чым менш кіслатаўтваральных прадуктаў мы ямо, тым лягчэй ныркам і ўсяму арганізму. Палепшанні бачныя хутка — часам літаральна пасля талеркі шпінату», — кажа даследчыца Хана Кахлеова.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках