СМІ: беларуску прадалі на органы ў М'янме
18- 15.10.2025, 14:10
- 22,642
Яе цела спалілі.
Пра трагічную гісторыю беларускі Веры распавядае расійскі Mash са спасылкай на расіянку з Чыты, якую ўратавалі ад рабства ў Азіі.
Беларуска шукала працу за мяжой. Яна прыляцела на сумоўе ў Бангкок, але замест подыума дзяўчыну вывезлі ў М'янму і зрабілі рабыняй. З абавязкаў: быць прыгожай, абслугоўваць «гаспадароў» і разводзіць багацеяў на грошы. Сувязь з ёй знікла 4 кастрычніка. Расіянка расказала, што беларуску прадалі на органы.
Спачатку за яе цела нібыта патрабавалі 500 тысяч долараў, а пазней родным сказалі, што загінулую крэміравалі. Цяпер сям'я нібыта вядзе перамовы аб вяртанні праху на радзіму.