У Мінску спыніўся рух трамваяў
7- 15.10.2025, 15:13
- 3,304
У сетцы знікла напружанне.
Рух трамваяў у Мінску спыніўся 15 кастрычніка. Падрабязнасці агучылі ў прэс-службе «Мінсктранса».
Паводле дадзеных прэс-службы, у сераду, 15 кастрычніка, з 13:17 на РК ДС «Зялёны Луг» з прычыны адсутнасці напружання ў кантактнай сетцы адбылося спыненне руху трамваяў, што курсуюць па маршрутах №1, 5, 6.
У «Мінсктрансе» звярнулі ўвагу, што рух трамваяў №1 і 6 быў арганізаваны да дыспетчарскай станцыі «Возера», а №5 — да «Змітрака Бядулі». Акрамя таго, быў арганізаваны часовы аўтобус №906 «ДС Карбышава — Чырвоная».