13 лiстапада 2025, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як ІП у Беларусі працаваць з маркетплэйсамі

5
Як ІП у Беларусі працаваць з маркетплэйсамі

Улады паспрабавалі растлумачыць.

Як іпэшнікам рэалізоўваць тавар праз маркетплэйсы, растлумачылі ў Мінэканомікі.

Пачнём з таго, што забаронаў на працу з такімі анлайн-пляцоўкамі для ІП у заканадаўстве няма.

Але павінен быць выкананы шэраг умоў. Міністэрства прапанавала разгледзець тры магчымыя выпадкі.

Такім чынам, калі ІП прадае ўладальніку інтэрнэт-пляцоўкі тавары, якія не вырабіў сам, гэта лічыцца аптовым гандлем. Такі від дзейнасці не ўключаны ў пералік дазволеных для індывідуальнага прадпрымальніка.

А калі ІП перадае маркетплэйсу на рэалізацыю тавары, якія вырабіў сам, гэта будзе рэгулявацца дагаворам пастаўкі і не абмежавана законам.

Дарэчы, калі ІП рэалізуе тавары канчатковаму спажыўцу для асабістага карыстання, не звязанага з прадпрымальніцкай дзейнасцю, гэта лічыцца рознічным гандлем і таксама дазволена.

Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя да 1 кастрычніка 2024 года, маюць права займацца дзейнасцю, не ўключанай у дазволены пералік, толькі да 31 снежня 2025 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках