8 снежня 2025, панядзелак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытыя найбольш карысныя спосабы прыгатавання бульбы

5
Раскрытыя найбольш карысныя спосабы прыгатавання бульбы

Парады дала дыетолаг.

Дыетолаг Габрыэла Міэко заклікала адмовіцца ад смажанай бульбы. Найбольш карысныя спосабы яе прыгатавання яна раскрыла ў размове з выданнем Veja.

«Рэкамендуецца аддаваць перавагу прыгатаванню на пару, варанню або запяканню. Гатуйце з лупінай, якая ўтрымлівае клятчатку, неабходную для кішэчніка», — адзначыла Міэко. Яшчэ адным аптымальным варыянтам з'яўляецца пюрэ. Праўда, спецыялістка заклікала замяніць сметанковае масла і сліўкі вадой, абястлушчаным малаком або аліўкавым алеем, каб у арганізм паступала менш калорый і шкодных тлушчаў.

«Смажанне цалкам змяняе ўласцівасці бульбы, якая ўбірае значную колькасць тлушчу і становіцца значна больш каларыйнай. Залішак калорый правакауе набор вагі, а атлусценне з'яўляецца адным з фактараў рызыкі развіцця дыябету», — папярэдзіла яна. Да таго ж пры награванні алею запускаецца такая рэакцыя, як перакіснае акісленне ліпідаў, якая павялічвае колькасць свабодных радыкалаў, што выклікаюць пашкоджанне клетак. Акрамя таго, пры гэтым працэсе выпрацоўваюцца рэчывы, што прыводзяць да запалення ў арганізме, — падсумавала Міэко.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках