У вёсцы пад Воранавам вырасла гіганцкая морква
12- 15.10.2025, 20:56
- 9,164
Фотафакт.
Незвычайны ўраджай вырас у вёсцы Сушышкі пад Воранавам. Пра гэта паведамляе партал NewGrodno.by.
Рэкорды ўстанавілі на звычайнай градцы ў агародзе — спецыяльна гігантаў не вырошчвалі.
Увогуле гэты год, кажуць руплівыя гаспадары, выдаўся даволі ўраджайным. Вось і ў разгар восені агароды і дачныя ўчасткі працягваюць здзіўляць гаспадароў.

«Звычайная градка, звычайнае насенне, даглядалі як звычайна, чакалі добрага ўраджаю. Але на такія вынікі, вядома, не разлічвалі», — падзялілася ўражаннямі беларуска, у якой вырасла морква-гігант.
Падчас збору ўраджаю жанчына звярнула ўвагу на караняплод незвычайна вялікага памеру.
Для праверкі моркву паклалі на вагі. Яны толькі дадалі ўражанняў: 985 г аранжавай радасці.
Што рабіць з гіганцкай морквай, гаспадары пакуль не вырашылі.