7 снежня 2025, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску шэсць сем’яў жывуць у дзесяціпакаёвай кватэры

7
У Мінску шэсць сем’яў жывуць у дзесяціпакаёвай кватэры

Яны папрасілі рассяліць іх.

У Мінску шэсць сем’яў, якія жывуць у дзесяціпакаёвай кватэры ў доме на вуліцы Калектарнай, папрасілі рассяліць іх. З такой просьбай яны прыйшлі 15 кастрычніка на прыём да намесніка старшыні Мінгарвыканкама Алегу Корзіну, піша дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны».

Паводле дакументаў, жыллё лічыцца дзесяціпакаёвай кватэрай, а па сутнасці гэта — камуналка, дзе на сёння жывуць шэсць сем’яў. Кватэра мае статус арэнднага жылля, касметычны рамонт там будзе праводзіць ЖКГ. Заяўнікі расказалі, што ім паведамілі: пасля завяршэння прац пустыя пакоі будуць аддадзеныя новым жыхарам.

Якія людзі прыйдуць — гэтае пытанне устрывожыла старажылаў. Яны папрасілі рассяліць іх, прадаставіць жыллё плошчай меншай за цяперашняе, але асобнае.

Прадстаўнік раённай адміністрацыі адзначыў, што «такіх кватэр у распараджэнні мясцовай улады на сёння проста няма».

— Жыццю ў такіх умовах, як у вас, безумоўна, не пазайздросціш, — згадзіўся з заяўнікамі намеснік старшыні Мінгарвыканкама. — Таму мы вывучым сітуацыю і паглядзім, што можна зрабіць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках