Хто можа атрымаць доступ да падатковай таямніцы беларусаў?
4- 16.10.2025, 12:54
- 3,916
Зацверджаны новы дакумент.
У Беларусі зацвердзілі Палажэнне аб парадку захоўвання звестак, якія складаюць падатковую таямніцу, доступу да іх і іх разгалошвання. Дакумент пра гэта апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з дакументам, звесткі, якія складаюць падатковую таямніцу, могуць захоўвацца на папяровых носьбітах і ў электронным выглядзе. Пры гэтым звесткі на паперы могуць захоўвацца ў сейфах або скрынях, якія выключаюць несанкцыянаваны доступ да іх. У электронным выглядзе звесткі павінны апрацоўвацца і захоўвацца з улікам патрабаванняў заканадаўства аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, а таксама заканадаўства ў сферы архіўнай справы.
Пералік звестак, якія складаюць падатковую таямніцу, прапісаны ў Падатковым кодэксе. Гэта, напрыклад, прозвішча, імя, імя па бацьку плацельшчыка, яго ўліковы нумар, сума выплачаных падаткаў і інш.
Паводле новай пастановы гэтыя звесткі могуць атрымаць:
- прыцягнутыя эксперты і спецыялісты пры правядзенні праверак;
- суды пры разглядзе спраў;
- праваахоўныя органы, а таксама іх службовыя асобы падчас выканання службовых абавязкаў;
- Мінпрацы, Мінэканомікі, ФСАН і г. д.;
- банкі, небанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі і г. д. для арганізацыі работ па фарміраванні і функцыянаванні адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы і г. д.
Акрамя гэтага, доступ да гэтых звестак могуць атрымаць і іншыя, не пазначаныя ў Палажэнні, асобы па запыце ў кампетэнтныя органы. Пры гэтым для доступу да падатковай таямніцы ім неабходна пацвердзіць права на атрыманне такой інфармацыі, а таксама абгрунтаваць матыў.
Пры гэтым асобы, якія атрымалі доступ да падатковай таямніцы, не маюць права разгалошваць гэтыя звесткі.