11 лiстапада 2025, aўторак, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я не спынюся, гэта мая любімая дачка»

20
«Я не спынюся, гэта мая любімая дачка»

Пасля смерці школьніцы ў Ельску мінула пяць месяцаў.

Праз пяць месяцаў пасля смерці 14-гадовай школьніцы ў Ельскай цэнтральнай раённай бальніцы расследаванне трагедыі, што адбылася 16 мая, дагэтуль не завершана, піша «Флагшток»

Прынамсі, пра яго вынікі нічога не вядома бацькам памерлай дзяўчынкі. Гэта вынікае з паведамлення ў сацсетцы бацькі школьніцы, які напісаў:

«Людзі думаюць, што ўсё скончылася. Я чакаю таго моманту, калі скончацца ўсе гэтыя экспертызы і будзе пакараны чалавек, які вінаваты ў смерці маёй дачкі. Я хачу, каб чалавек быў пакараны. Я не спынюся, гэта была мая любімая дачка. Яна проста хацела жыць і радавацца. Я спадзяюся, Госпад Бог зробіць тое, што павінен, — пакарае вінаватага».

Раней, са слоў бацькі, яму абяцалі, што праверка працягнецца не больш за два месяцы. Апошняе афіцыйнае паведамленне пра расследаванне трагедыі ў Ельску было напрыканцы мая ад Мінздароўя, якое паведамляла, што ў ведамстве створана камісія, якая праводзіць службовае расследаванне па факце смерці дзіцяці.

З таго часу ні ад Мінздароўя, ні ад Следчага камітэта ніякіх вестак на гэты конт не было.

Нагадаем, паводле слоў бацькі, дзяўчынка перажыла анафілактычны шок пасля пастаўленай кропельніцы. На працягу чатырох гадзін у Ельску чакалі прыбыцця рэанімацыйнай брыгады з Мазыра, якая ў выніку адмовілася ад транспартавання з-за цяжкага стану дзіцяці. Потым была выклікана брыгада з Гомеля, але праз некаторы час бацькам паведамілі пра смерць дачкі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках