12 лiстапада 2025, Серада, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Размова Пуціна і Трампа адбылася па ініцыятыве расійскага боку

7
Размова Пуціна і Трампа адбылася па ініцыятыве расійскага боку

Дыктатар РФ баіцца рашэнняў Трампа на сустрэчы з Зяленскім?

Размова прэзідэнтаў ЗША і Расіі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна адбылася па ініцыятыве расійскага боку. Пра гэта заявіў памочнік правіцеля РФ Юрый Ушакоў. Кіраўнікі дзвюх краін, паводле яго слоў, пераважную частку часу абмяркоўвалі расійска-ўкраінскую вайну.

«Асаблівы акцэнт падчас тэлефоннай размовы быў зроблены на пытаннях украінскага крызісу. Уладзімір Пуцін даў падрабязныя ацэнкі сітуацыі, якая склалася, падкрэсліўшы зацікаўленасць расійскага боку ў дасягненні мірнага палітычна-дыпламатычнага рашэння», — сказаў Ушакоў журналістам.

Юрый Ушакоў расказаў, што прадстаўнікі дзвюх краін неадкладна зоймуцца падрыхтоўкай саміту, які можа адбыцца ў Будапешце. Ён адзначыў, што Пуцін падтрымаў прапанову амерыканскага калегі сустрэцца ў гэтай еўрапейскай сталіцы.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову напярэдадні сустрэчы амерыканскага прэзідэнта з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім. Па выніках званка Трамп напісаў у Truth Social, што ЗША і Расія правядуць яшчэ адну сустрэчу на высокім узроўні. Ён плануе асабіста сустрэцца з Уладзімірам Пуціным у Венгрыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках