8 снежня 2025, панядзелак, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад пачатку года ў Беларусі прададзена 415 дамоў за адну базавую велічыню

4
Ад пачатку года ў Беларусі прададзена 415 дамоў за адну базавую велічыню

А дзе іх шукаць?

Навіна пра тое, што ў сельскай мясцовасці можна набыць дом за адну базавую велічыню, з'явілася ў 2021 годзе. І хоць часта ідзе гаворка пра закінутыя, занядбаныя пабудовы, якія патрабуюць грунтоўнага рамонту, атрымаць дом разам з зямлёй амаль задарма — перспектыва нядрэнная. І, мяркуючы па ўсім, даволі папулярная. Ад пачатку бягучага года 415 бесгаспадарчых «фазендаў» знайшлі ўладальнікаў, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі.

Ад пачатку 2025 года 5268 пустуючых дамоў уцягнутыя ў гаспадарчы абарот — гэта на 33% больш, чым за той жа перыяд 2024 года. 1160,1 га земляў, занятых такімі пабудовамі, таксама пайшлі ў справу — гэта плюс 32% да мінулага года. Прададзена 1138 дамоў, з іх 415 — за адну базавую велічыню.

Дзе ж шукаць гэтыя дамы за адну базавую? Спецыяльна для гэтага ў Беларусі створаны рэестр пустуючых дамоў. Доступ да яго — адкрыты і бясплатны.

Кожны ахвотны можа зайсці, пашукаць аб'екты, паглядзець іх характарыстыкі. Таксама інфармацыя пра жыллё за базавую велічыню размяшчаецца на сайтах раённых выканаўчых камітэтаў і ў газетах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках