Чаргі на ўезд у ЕС захоўваюцца перад выхаднымі
- 17.10.2025, 13:03
- 1,806
Якая сітуацыя на мяжы Беларусі?
Перад выхаднымі больш за 6 300 аўто чакаюць уезду ў ЕС. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, найбольш загружаны маршрут для грузавікоў праходзіць праз польскі памежны пераход «Кукурыкі» («Казловічы») – у чарзе 3 930 аўтамабіляў. За мінулыя суткі сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 47% аўто ад нормы.
Найменш транспарту за суткі прапусцілі ў літоўскім «Мядзінінкай» («Каменны Лог») – усяго 4% цяжкагрузаў. Перад памежным пераходам «Шальчынінкай» («Беняконі») знаходзяцца 740 грузавікоў. Праз дадзены пункт пропуску ў Літву прайшло 12% аўто ад нормы. Усяго ўезду ў Літву чакаюць 1 520 фур.
Кантрольныя службы латвійскага пункта пропуску «Патэрнікі» («Грыгораўшчына») прынялі на сваю тэрыторыю 30% цяжкагрузаў. Уезду ў Латвію чакаюць 730 фур.
Што да легкавых аўто, перад памежнымі пераходамі «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Цераспаль» («Брэст») уезду ў ЕС чакаюць 10 і 122 аўто адпаведна.