7 снежня 2025, Нядзеля, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венгрыя арыштуе Пуціна ў Будапешце?

14
Венгрыя арыштуе Пуціна ў Будапешце?

Кіраўнік МЗС Венгрыі зрабіў заяву.

Венгрыя следам за Манголіяй і Таджыкістанам адмовілася арыштоўваць расійскага дыктатара Пуціна па ордэры Міжнароднага крымінальнага суда.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву міністра замежных спраў Венгрыі Петэра Сійярто.

Сійярто даў зразумець, што Пуціну не варта баяцца перспектывы арышту па ордэры МКС у Венгрыі, калі расійскі дыктатар прыедзе ў Будапешт на саміт з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Паводле слоў Сійярто, дата і падрабязнасці сустрэчы Трампа і Пуціна стануць вядомыя пазней, калі іх абмяркуюць чыноўнікі трох краін. Будапешт, маўляў, гатовы «забяспечыць належныя ўмовы» для перамоваў, бо Венгрыя нібыта «адна з самых бяспечных краін свету».

Пры гэтым Сійярто даў зразумець, што Будапешт праігнаруе ордэр на арышт Пуціна, выдадзены МКС. Больш за тое, Пуціна ў Венгрыі чакаюць «з павагай».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках